Rahis
01. Горад N
02. Кухня
03. Пароль у лета
04. Позна
05. Пад цёплай коўдрай
06. Празь Сеціва
07. Стронцый
08. Анёлка
09. FM
10. Файлікі
11. Чароўныя ноты
 

 

 

 

Rahis «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» (320kbps, 68Mb)

 

 

«Мы шмат ужо сьпявалі...» і нарэшце запісалі! Альбом, пра які мы марылі яшчэ ў студэнцкія часы, нарэшце гатовы. Намаганьняў і часу, якія былі ўкладзеныя ў яго стварэньне, камусьці магло б хапіць і на два з паловай альбомы.

Наш першы альбом мы выпускаем толькі і менавіта зараз, бо ўсе гукі, гармоніі і мэлёдыі, якія нараджаюцца ў нашых галовах, складана было рэалізаваць у запісе раней — спатрэбілася шмат часу, каб тэхнічна дарасьці да гатоўнасьці запісаць альбом. Аднак і не адкладаем прэзэнтацыю на восень — няхай песьні слухаюцца ўжо ўлетку.

Альбом атрымаўся слаёны, у яго трапілі як старыя песьні, якія мы пісалі, калі былі студэнтамі, у эру пэйджэраў, у першыя гады пасьля ўнівэру на здымных кватэрах, так і новыя. Большасьць песень — як гуркі ў слоіку марынаваліся і чакалі, пакуль іх пададуць да стала. Але ўвесь гэты час пісаліся і новыя песьні. Частку зь іх мы запісалі ў «Сшытак», іншыя чакаюць другога і трэцяга альбому. Так што ў беларускім музычным андэграўндзе мы надоўга:)

Публікацыя «Сшытку з тэкстамі ў малюнках» на дысках і канцэртная прэзэнтацыя заплянаваныя на восень. А інтэрнэт-прэзэнтацыя пачалася ўжо зараз — пампуйце і слухайце!

Rahis

Гурт Rahis утвораны Зьмітром Язьвінскім і Дзянісам Філіпенкам яшчэ ў студэнцкія гады, калі хлопцы навучаліся ў пэдагагічным унівэрсытэце на факультэце прыродазнаўства. Пачынаў гурт з акустыкі, а ў 2007 годзе пачаў выступаць з электрычнай праграмай, пакінуўшы акустыку ў фармаце unplugged. Якраз год таму Rahis прэзэнтаваў сваю першую студыйную працу — максі-сынгл з чатырох песень «Празь Сеціва». Цяпер завершылася праца над першым альбомам гурта «Сшытак з тэкстамі ў малюнках».

 

 

* Падвоены клік на здымак адкрые фотку буйным памерам.
 



 

Над запісам альбому працавалі:
Кантакты:
Feedback
Асаблівыя падзякі:

Юрку Сідуну, Волечцы Кузьміч, Кацярыне Казловай, Яўгену Валошыну, Касі Сарокінай, Глебу Лабадзенку, Андрэю Петрусевічу, Валіку і Аліне Стэфановічам, Крысьціне Вітушцы, Дзіме Пракапчуку, Аляксандру Ляшкевічу, Дзіме Каршакевічу, гурту IQ48, Віталіку і Вользе Кулеўскім, Ільлі Сафронаву. А таксама ўсім нашым сябрам.

 

 

Дызайн вокладкі і распрацоўка сайта:
Юра Сідун і Воля Кузьміч, Generation.bY